Навекі слава тым, што ў полі ратным
Загінулі за родныя палі,
За наш народ, за лёс народаў братніх,
За дзень наступны ўсяе зямлі.

Няпраўда, што засыпалі іх жвірам, —
Ім у стагоддзях вечна жыць і жыць.
Стаяць яны, як абаронцы міру,
На самым на пярэднім рубяжы.

Бяссмертныя іх помнікі крані ты —
I цеплыню адчуеш пад рукой:
Іх высеклі не з камняў, не з граніту, —
З людской любві, з удзячнасці людской.
(Пімен Панчанка)


Цяжка знайсці ў Беларусі вугалок, дзе Вялікая Айчынная вайна не заставіла свой крывавы след. Шчучыншчына не стала выключэннем. Вайна забрала жыцці 8829 нашых землякоў. Абеліскі, мемарыяльныя комплексы, брацкія магілы, помнікі - неад'емная частка духоўнага жыцця нашага грамадства. На тысячах іх высечаны імёны герояў і невінна асуджаных на смерць. 
Павага да свайго народа пачынаецца з павагі да памяці загінуўшых за шчаслівае сёння, і няма больш ганаровага і высакароднага абавязку, як памятаць, шанаваць і ўваскрашаць з нябыту іх імёны, увекавечваць для нашчадкаў гераічныя подзвігі і здзяйсненні.
Менавіта з такою ідэяй быў створаны дадзены віртуальны музей, дзе Вы знойдзеце інфармацыю аб месцах, звязаных з Вялікай Айчыннай вайноў у Шчучынскім раёне.